Акрабаты з Беларусі выйгралі два медалі чэмпіянату свету ў Італіі
Фота Беларускай асацыяцыі гімнастыкі 27 верасня, Мінск . У італьянскім Пезара завяршыўся чэмпіянат свету па спартыўнай акрабатыцы 2026 года, на якім беларускія спартсмены заваявалі дзве бронзавыя ўзнагароды,
Удзел у планетарным форуме прынялі больш за 250 атлетаў з 30 краін, у тым ліку 13 беларусаў. 26 верасня бронзу сярод мужчынскіх пар узялі Ілья Фамянкоў і Раман Халімончык (камбінацыя), а ў нядзелю трэцяе месца ў жаночай групе занялі Ульяна Малчанава, Соф’я Ліцкевіч і Яна Міневіч (камбінацыя). Таксама сёння беларускі сталі чацвёртымі ў балансавых практыкаваннях.
Акрамя таго, у заключны дзень турніру наша пара Ганна Каланіцкая — Валерыя Міхейчык спынілася за крок ад подыума ў балансе, а ў спаборніцтвах мужчынскіх дуэтаў у дынамічных практыкаваннях Фамянкоў і Халімончык замкнулі топ-5.
Таксама 27 верасня пяты рэзультат у дынаміцы сярод змешаных пар паказалі беларусы Адрыян Трафімовіч і Дар’я Мінюк, а Іван Карвіга, Уладзімір Гецьман, Арцём Еўтух і Кірыл Сцепанкевіч размясціліся на сёмым радку ў камбінаванай праграме мужчынскіх груп.
У сезоне 2026 года нашы спартсмены прывезлі медалі з усіх пяці этапаў Кубка свету па акрабатыцы, якія праходзілі ў Партугаліі, Бельгіі, Балгарыі, Азербайджане і Польшчы. На рахунку беларусаў 15 узнагарод — дзве залатыя, шэсць сярэбраных і сем бронзавых.




