Грамадства

Абмежаванні на наведванне лесу дзейнічаюць у 26 раёнах Беларусі

Фота з архіва 4 верасня, Мінск . Абмежаванні на наведванне лесу дзейнічаюць у 26 раёнах Беларусі. Аб гэтым сведчыць інтэрактыўная карта Міністэрства лясной гаспадаркі, .

У Брэсцкай вобласці абмежаванні ўведзены ў Баранавіцкім, Брэсцкім, Драгічынскім, Жабінкаўскім, Камянецкім, Кобрынскім, Маларыцкім і Пружанскім раёнах.

У Віцебскай вобласці абмежаванні дзейнічаюць у Дубровенскім і Аршанскім раёнах.

У Гомельскай вобласці наведванне лесу дазволена ва ўсіх раёнах.

У Гродзенскай вобласці абмежаванні ўведзены ў Бераставіцкім, Ваўкавыскім, Воранаўскім, Дзятлаўскім, Зэльвенскім, Іўеўскім, Лідскім, Астравецкім, Ашмянскім, Свіслацкім, Слонімскім і Смаргонскім раёнах.

У Мінскай вобласці абмежаванні дзейнічаюць у Дзяржынскім і Мінскім раёнах.

У Магілёўскай вобласці яны ўведзены ў Слаўгарадскім і Чэрыкаўскім раёнах.

Перад паходам у лес спецыялісты рэкамендуюць даведацца пра актуальную інфармацыю на афіцыйным сайце Мінлясгаса. Інтэрактыўная карта забарон і абмежаванняў на наведванне лесу пастаянна актуалізуецца, аператыўна абнаўляюцца даныя аб сітуацыі ў лясных масівах па раёнах краіны і ўвядзенні мер абмежавальнага характару. Таксама інфармацыю можна ўдакладніць у мясцовых райвыканкамах і лесагаспадарчых установах.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»