Грамадства

«Галіна няпростая». Шулейка прадставіў новага кіраўніка калектыву Міністэрства лясной гаспадаркі

24 ліпеня, Мінск . Намеснік прэм’ер-міністра Юрый Шулейка прадставіў калектыву Міністэрства лясной гаспадаркі новага кіраўніка — Сяргея Ульдзіновіча,

Прэзідэнт Беларусі назначыў новага кіраўніка міністэрства 23 ліпеня.

Юрый Шулейка адзначыў, што за апошнія гады міністэрства больш упэўнена ўстала на ногі, быў выкананы шэраг важнейшых напрамкаў работы.

«Сёння лесу ў нас шмат, і яго трэба разумна высякаць, накіроўваць у вытворчыя мэты. Магутнасці нашага ляснога балансу даюць магчымасць будаваць новыя перапрацоўчыя прадпрыемствы, такія як цэлюлозна-кардонны камбінат, або больш інтэнсіўна займацца пілаваннем і перапрацоўкай сыравіны сіламі канцэрна «Белляспаперпрам», выпускаючы канечную прадукцыю з высокай дабаўленай вартасцю», — падкрэсліў віцэ-прэм’ер.

Адным з самых важных фактараў Юрый Шулейка назваў продажы. «Міністэрства павінна выконваць свае функцыі: утрымліваць сваіх людзей, забяспечваць іх работай і выплачваць заработную плату, — звярнуў увагу віцэ-прэм’ер. — Прэзідэнт бачыць усё. Ён любіць прыроду, ён назірае не толькі за лесам, але і за сельскай гаспадаркай.

Гаворачы пра новага міністра, Юрый Шулейка падкрэсліў, што Сяргей Ульдзіновіч не чалавек з боку, а ўжо даўно працуе ў сістэме лясной гаспадаркі. «Гэта ваш сябар, таварыш і саратнік, які ведае кожнага з вас, — сказаў ён. — Нам патрэбны новыя думкі, нам трэба ўзварухнуць міністэрства».

Сяргей Ульдзіновіч падкрэсліў, што ў кантэксце пашырэння вытворчых цэхаў дрэваапрацоўкі лясгасаў трэба ісці ў нагу з часам, пастаянна абнаўляцца і мадэрнізавацца. «У тым ліку, як паставіў задачу ўчора кіраўнік дзяржавы, мы павінны выпускаць прадукцыю, якая будзе задавальняць патрэбнасці нашых грамадзян. Таму мы гэтым і будзем займацца», — адзначыў ён.

Што датычыцца прадпрыемстваў канцэрна «Белляспаперпрам», то на дзяржаўным узроўні прымаюцца рашэнні аб павелічэнні магутнасцей перапрацоўкі. «Я ўпэўнены, што гэтыя рашэнні будуць выпрацаваны разумна і дадуць станоўчы вынік. Гэта дасць магчымасць выкарыстоўваць тую сыравіну, якая сёння не ўключана ў гаспадарчы абарот з-за нізкага попыту на ўнутраным рынку. Многія задаюць пытанне: навошта высякаць? Хачу, каб усе разумелі: гэта спадарожная прадукцыя, якая атрымліваецца ў працэсе нарыхтоўкі асноўнай сыравіны, неабходнай народнай гаспадарцы. Мы не можам гэта ігнараваць, мы абавязаны выкарыстоўваць гэты рэсурс максімальна эфектыўна», — звярнуў увагу ён.

Асобна міністр спыніўся на пытанні ўліку драўніны. «Сёння ўжо вядзецца актыўная работа па стварэнні новай, больш дасканалай і абноўленай лічбавай сістэмы ўліку драўніны. Усе бягучыя недахопы або магчымыя збоі будуць ліквідаваны, і гэты працэс будзе строга адрэгуляваны», — сказаў Сяргей Ульдзіновіч.
Раней Сяргей Ульдзіновіч займаў пасаду дырэктара Мінскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання.
Фота Мікалая Пятрова

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»