Грамадства

Дзе ў Беларусі 21 ліпеня будзе цяплей за ўсё, расказалі сіноптыкі 

20 ліпеня, Мінск . Дзе ў Беларусі 21 ліпеня будзе цяплей за ўсё, расказалі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У аўторак ноччу будзе пераменная воблачнасць, днём воблачна з праясненнямі. Ноччу ў асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, днём месцамі навальніцы і моцныя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні 4-9 м/с, днём з парывамі да 14 м/с, месцамі 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе 9-15 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе 16-22 градусы цяпла, па ўсходзе — да плюс 26 градусаў.

Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор’і глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»