Гонар і ўдзячнасць. Лаўрэаты спецпрэміі Прэзідэнта падзяліліся эмоцыямі на «Славянскім базары»
16 ліпеня, Віцебск . Лаўрэаты спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі «Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразумення» кампазітары Аляксандр Зацэпін і Леанід Захлеўны падзяліліся эмоцыямі пасля атрымання прэстыжнай узнагароды на адкрыцці XXXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску»,
Народны артыст Беларусі Леанід Захлеўны, аўтар гімна «Славянскага базару» — песні «Усе кветкі ліпеня» адзначыў, што атрыманая ўзнагарода для яго — сапраўдны гонар. «У мяне сёння святочны дзень як для кампазітара — атрымліваць з рук нашага Прэзідэнта такую высокую прэмію. Яна шмат да чаго абавязвае, і я далей буду старацца пісаць натхнёна, шчыра, сардэчна — на карысць нашай Беларусі», — сказаў ён.

Расійскі кампазітар Аляксандр Зацэпін, які сёлета адзначыў 100-гадовы юбілей, расказаў, што пра Беларусь даведаўся ў раннім дзяцінстве дзякуючы маці. «Калі мне яшчэ было тры гады, мама спявала песеньку «Чаму ж мне не пець? Чаму ж не гудзець, калі ў маёй хатачцы парадак ідзець?». Я вельмі часта гэту песню ўспамінаю і напяваю. Аляксандр Рыгоравіч, дзякуй вам вялікі, я атрымаў такое задавальненне і ўдзячны вам за тое, што вы мяне не забылі», — выказаў словы ўдзячнасці аўтар многіх вядомых песень з савецкіх кінафільмаў.


Сёння на Плошчы лаўрэатаў Летняга амфітэатра з’явіліся дзве імянныя зоркі кампазітараў, якія ўнеслі вялікі ўклад у музычнае мастацтва Беларусі і Расіі.
Фота Максіма Гучака, Аляксандра Хітрова





