Ураджайнасць збожжавых перавышае мінулагоднюю па ўсіх абласцях — Мінсельгасхарч
Фота з архіва 15 ліпеня, Мінск . Ураджайнасць збожжавых перасягае мінулагоднюю па ўсіх абласцях краіны, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
«Паводле даных на 15 ліпеня, збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) убраны з 7 працэнтаў плошчы, што складае 142 тыс. га ад плана 2 млн 2 тыс. га. Намалочана 612 тыс. т збожжа, сярэдняя ўраджайнасць — 42,9 ц/га, што на 4,7 ц/га вышэй за аналагічны перыяд мінулага года. Ураджайнасць вышэйшая за леташнюю фіксуецца па ўсіх абласцях», — сказалі ў прэс-службе.
У разрэзе абласцей намалочана: Брэсцкая — 169 тыс.т, Мінская — 141 тыс.т, Гродзенская — 139 тыс.т, Гомельская — 110 тыс.т, Магілёўская — 41 тыс.т, Віцебская — 12 тыс.т.
Азімы рапс на зерне ўбраны на 29 тыс. га (больш за 6 працэнтаў планавай плошчы 441 тыс. га). Намалочана 62 тыс. т, ураджайнасць 21 ц/га.
Выцераблена лёну на 9 тыс. га (22 працэнты плошчы). Тэмпы ў два разы перавышаюць мінулагоднія, дынаміка захоўваецца ва ўсіх абласцях.
Скошана траў другім укосам на плошчы 476 тыс. га (47 працэнтаў ад плана ў памеры 1 млн 10 тыс. га).
Нарыхтавана сена 339 тыс.т — 47 працэнтаў ад плана. Сіласу нарыхтавана 319 тыс.т, што складае больш як 1 працэнт ад плана ў 20 млн 519 тыс.т. Травяных кармоў атрымана 3 млн 34 тыс.т — 30 працэнтаў ад плана ў аб’ёме 10 млн 131 тыс.т.
Сенажу нарыхтавана 9 млн 915 тыс. т (69 працэнтаў ад плана ў памеры 14 млн 309 тыс. т). У разрэзе абласцей: Мінская — 2 млн 465 тыс. т (70 працэнтаў), Брэсцкая — 1 млн 719 тыс. т (57 працэнтаў), Гродзенская — 1 млн 674 тыс. т (62 працэнты), Магілёўская — 1 млн 518 тыс. т (91 працэнт), Віцебская — 1 млн 342 тыс.т (70 працэнтаў), Гомельская — 1 млн 197 тыс. т (78 працэнтаў).
Наяўнасць мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад азімую сяўбу складае 87 працэнтаў да плана.





