Саўндтрэкі з фільмаў і мюзіклаў прагучаць у першы дзень дзіцячага музычнага конкурсу на «Славянскім базары»
Фота fest-sbv.gck.by 14 ліпеня, Віцебск . Сёння, 14 ліпеня, стартуюць першыя мерапрыемствы XXXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Адно з галоўных — першы конкурсны дзень XXIV Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск», расказалі ў дырэкцыі фестывалю.
Першы конкурсны дзень міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск» адбудзецца ў 18.00 у канцэртнай зале «Віцебск». Удзельнікі конкурсу выканаюць саўндтрэкі з папулярных мультфільмаў, анімацыйных, мастацкіх фільмаў, мюзіклаў дзіцяча-юнацкай тэматыкі. Беларуска Лізавета Цупрык выйдзе выступаць пад нумарам 17.
14 ліпеня для жыхароў і гасцей фестывальнага Віцебска адкрыюцца розныя выставачныя праекты. У канцэртнай зале «Віцебск» у 11.00 арт-фатаграфіі «Муза» прадставіць мастак і фатограф Дар’я Ерамеева з Віцебска, у 12.00 адкрыецца выстава народнага мастака Расійскай Федэрацыі Нікаса Сафронава «За гранью видимого. Миры Никаса Сафронова». У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі ў 14.00 будуць прадстаўлены карункавыя вырабы са збору Сыктыўдзінскага музейнага аб’яднання Рэспублікі Комі ў экспазіцыі пад назвай «Нюўчымскія пералівы». У Мастацкім музеі ў 16.00 адбудзецца прэзентацыя выставы «Ілья Рэпін. Жывапіс са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь».
У 12.30 канцэртная зала «Віцебск» стане пляцоўкай для VIII Міжнароднага танцавальнага праекта Dream Dance Fest.
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа ў 18.00 да свайго стагоддзя прэзентуе выставу «Унікальны свет коласаўскага тэатра», тут жа ў 19.00 спектакль «Вайна і мір» пакажа Маскоўскі драматычны тэатр «Мадэрн».
У Віцебскай абласной філармоніі выступіць вакальны квартэт — сям’я Боджгуа з Грузіі. Сольны канцэрт пачнецца ў 18.00.
Музычны марафон на сцэне ў Віцебскім цэнтральным спартыўным комплексе ў 19.30 адкрые «Рок-канцэрт».
Завершыць першы дзень юбілейнага форуму тэатральны праект «Віцебскі рэнесанс. Трыпціх» у выкананні народнага маладзёжнага тэатра «Кола» ў малой зале канцэртнай залы «Віцебск». Выступленне артыстаў пачнецца ў 22.00.
У фестывальным горадзе 14 ліпеня пачнуць работу выставы-кірмашы, дзе сваю прадукцыю прадставяць народныя майстры і вытворцы.






