Спорт
Шымановіч і Валынец выйгралі парны турнір WTA ў Ньюпарце
Ірына Шымановіч. Фота з архіва НАК 13 ліпеня, Мінск . Беларуская тэнісістка Ірына Шымановіч і прадстаўніца ЗША Кэці Валынец сталі пераможцамі парнага разраду турніру катэгорыі WTA-125 у амерыканскім Ньюпарце з прызавым фондам $225 тыс.,
У фінальным матчы яны перайгралі ў дзвюх партыях амерыканскі тандэм Савана Бродус / Кайлі Колінз — 6:2, 7:6 (8:6). Сустрэча прадаўжалася 1 гадзіну 27 мінут.






