Эканоміка
Аграрыі Брэсцкай вобласці намалацілі першыя 100 тыс. тон збожжа новага ўраджаю
Фота з архіва 6 ліпеня, Брэст . Гаспадаркі Брэсцкай вобласці намалацілі першыя 100 тыс. т збожжа новага ўраджаю. Аб гэтым паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама.
«На 6 ліпеня ў вобласці ўбрана 67 працэнтаў да плана азімага ячменю. Намалочана 100 тыс. т пры ўраджайнасці 44,3 ц/га. Завяршылі ўборку азімага ячменю 73 гаспадаркі», — расказалі ў аблсельгасхарчы.






