Грамадства

Вайна прынесла шмат гора, і трэба памятаць, дзякуючы каму мы жывём — нашчадкі абаронцы Брэсцкай крэпасці 

22 чэрвеня, Брэст . У бягучым годзе спаўняецца 85 гадоў з пачатку Вялікай Айчыннай вайны і абароны Брэсцкай крэпасці. Сваякі абаронцаў прыязджаюць у легендарную цытадэль над Бугам, каб ушанаваць памяць герояў. Сярод іх — муж і жонка Уладзімір і Галіна Сапожнікавы з Баранавіч. Сямейную гісторыю яны расказалі .
Час для наведвання мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» яны спецыяльна падабралі да гадавіны пачатку вайны. «Тут пахаваны мой стрыечны дзядуля па мамінай лініі — Багацееў Мікалай Сямёнавіч. Ён ураджэнец Смаленскай вобласці, быў батальённым камісарам у Брэсцкай крэпасці. Пра яго ведаю вельмі мала — што загінуў літаральна ў першыя гадзіны вайны», — расказаў Уладзімір Сапожнікаў.
Імя Мікалая Багацеева ўвекавечана на плітах мемарыяльнага комплексу. Ён быў батальённым камісарам, намеснікам начальніка Брэсцкага ваеннага шпіталя па палітчастцы. Паранены ў галаву асколкам снарада, здолеў спаліць дакументы і арганізаваць дзяжурных урачоў, медсясцёр, санітарак да эвакуацыі хворых са шпітальных будынкаў у казематы землянога вала. Абаронца Брэсцкай крэпасці гераічна загінуў у няроўнай сутычцы з нямецкімі захопнікамі 22 чэрвеня 1941 года.
«Адчуваю гонар, што мой стрыечны дзед быў сярод абаронцаў крэпасці. Заўсёды ўспамінаем яго», — дадаў Уладзімір Сапожнікаў.
Яго жонка Галіна заўважыла, што ў Брэсцкай крэпасці адольваюць супярэчлівыя пачуцці. «І гонар, што Перамога здабыта, і смутак, таму што ў нашым родзе вельмі шмат людзей загінула, былі расстраляны цэлымі сем’ямі. Але вельмі хацелася сюды прыехаць. Дай бог, каб такога ніколі не паўтарылася, каб усе памяталі, што вайна — вялікае гора і страта. Трэба любіць сваю краіну і памятаць, дзякуючы каму мы жывём, працуем, вучымся. Да гэтага імкнуліся нашы абаронцы», — рэзюмавала жыхарка Баранавіч.
Фота Віталя Піваварчыка, Віялеты Южаковай 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»