Эканоміка

Першы ўкос траў праведзены ў Беларусі на 85 працэнтах запланаваных плошчаў 

Фота з архіва 19 чэрвеня, Мінск . У Беларусі скошана траў першым укосам на плошчы 1200 тыс. га, што складае 85 працэнтаў ад плана. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Мінсельгасхарча.

Убрана ад скошанага 88 працэнтаў траў. Нарыхтавана сена 70 тыс. т — 10 працэнтаў ад плана, сенажу — 6245 тыс. т, што складае 44 працэнты ад плана ў памеры 14 309 тыс. т. У разрэзе абласцей нарыхтавана сенажу: у Брэсцкай — 1225 тыс. т (41 працэнт ад плана), у Віцебскай — 652 тыс. т (34 працэнты ад плана), у Гомельскай — 738 тыс. т (48 працэнтаў ад плана), у Гродзенскай — 1130 тыс. т (42 працэнты ад плана), Мінскай — 1595 тыс. т (45 працэнтаў ад плана), Магілёўскай — 905 тыс. т (54 працэнты ад плана).

Сіласу нарыхтавана 249 тыс. т, што складае 1 працэнт ад плана ў памеры 20 519 тыс. т. Травяных кармоў нарыхтавана 1844 тыс. т кармавых адзінак, што складае 18 працэнтаў ад плана ў памеры 10 131 тыс. т.

Мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад яравую сяўбу назапашана 99 працэнтаў да плана.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»