Прэзідэнт

Лукашэнка абазначыў ключавыя падыходы пры карэкціроўцы планаў па будаўніцтве і развіцці УС

18 чэрвеня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, заслухоўваючы даклад аб прапановах па карэкціроўцы мерапрыемстваў Плана будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл на 2026-2030 гады, абазначыў ключавыя напрамкі і падыходы,

«У свой час была праведзена маштабная праверка Узброеных Сіл. У першым прыбліжэнні вынікі мы разгледзелі. Я лічу, адкрыта, нічога не ўтойваючы. Паводле маіх даных, само абмеркаванне (вынікі) у арміі ўспрынята вельмі станоўча. Людзі ў ваенных пагонах на гэта адрэагавалі станоўча. Але было пры разглядзе ўказана на шэраг фактараў і аспектаў, якія мы ў арміі — вы — павінны былі абмеркаваць і далажыць з мэтай карэкціроўкі Плана будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл да 2030 года», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
У ліку ўдзельнікаў мерапрыемства — дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, намеснік дзяржсакратара Андрэй Гарбаценка, міністр абароны Віктар Хрэнін, начальнік галоўнага разведвальнага ўпраўлення — намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Уладзімір Купрыянюк, камандуючы сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Аляксандр Ільюкевіч і камандуючы ВПС і войскамі ППА Андрэй Лук’яновіч.

Прэзідэнт падкрэсліў, што абмеркаванне трэба выбудоўваць у дзелавым ключы, не спасылаючыся на тыя ці іншыя асаблівасці праходжання ваеннай службы. «Давайце без гэтых «подзвігаў». Мы ўжо бачылі гэтыя «подзвігі» ваенных і абмяркоўвалі на нарадзе (пры падвядзенні вынікаў комплекснай праверкі. — Заўвага )», — адзначыў Прэзідэнт.
«Канкрэтна. Як вы абмеркавалі гэта (прапановы па карэкціроўцы. — Заўвага ) і да чаго прыйшлі, што будзем рабіць далей», — звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да ўдзельнікаў мерапрыемства.

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы назваў ключавыя падыходы да далейшага будаўніцтва і развіцця УС Беларусі.

«Павышэнне эфектыўнасці проціпаветранай абароны, процідзеянне беспілотным лятальным апаратам, падрыхтоўка афіцэраў — гэта адны з асноўных напрамкаў», — заявіў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў неабходнасць прыняцця вывераных, узважаных рашэнняў. «Мы не можам памыляцца. У нас няма лішніх грошай. Мы не можам перавесці ўсе Узброеныя Сілы на беспілотнікі. І гэта не трэба рабіць у нашых умовах. Але гэта маё меркаванне. Можа, вы там параіліся і вырашылі, што трэба рабіць, як увесь свет — страціў розум «беспілотнікі, беспілотнікі!». Гэта небяспечная рэч. Трэба вучыцца змагацца з гэтымі беспілотнікамі. Трэба мець моцную зброю супраць беспілотнікаў. Пачынаючы ад звычайнай стралковай да сродкаў радыёэлектроннай барацьбы. Трэба. Гэта наша тэма. Мы ўмеем гэта рабіць, рабілі ў савецкія часы сёе-тое, робім і цяпер. Але дзесьці трэба нашаму ВПК паварушыцца», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»