Эканоміка

Першы ўкос траў праведзены на 71 працэнце запланаваных плошчаў у Беларусі

12 чэрвеня, Мінск . Першы ўкос траў праведзены на 71 працэнце запланаваных плошчаў у Беларусі, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле аператыўных даных на 12 чэрвеня, у краіне скошана траў першым укосам на плошчы 1 млн 5 тыс. га, што складае 71 працэнт ад плана 1 млн 407 тыс. га. Тэмпы палявых работ у бягучым перыядзе значна перавышаюць мінулагоднія. Убрана траў — 84 працэнты ад скошанага.

Сенажу нарыхтавана 4 млн 952 тыс. т, што складае 35 працэнтаў ад плана 14 млн 309 тыс. т. Брэсцкая вобласць нарыхтавала 1 млн 112 тыс. т, што складае 37 працэнтаў ад плана, Віцебская — 424 тыс. т (22 працэнты), Гомельская — 533 тыс. т (35 працэнтаў), Гродзенская — 980 тыс. т (36 працэнтаў ад плана), Мінская — 1 млн 256 тыс. т (36 працэнтаў), Магілёўская — 646 тыс. т (39 працэнтаў).

Нарыхтавана сена 51 тыс. т — 7 працэнтаў ад плана.

Сіласу нарыхтавана 192 тыс.т, што складае 1 працэнт ад плана 20 млн 519 тыс. т. Травяных кармоў нарыхтавана 1 млн 459 тыс. т кармавых адзінак, што складае 14 працэнтаў ад плана 10 млн 131 тыс. т.

Мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад яравую сяўбу назапашана 919 тыс. т дзеючага рэчыва, што складае 98 працэнтаў да плана.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»