Грамадства

КДК прапанаваў перагледзець падыходы да падрыхтоўкі жылля і камунікацый да асенне-зімовага сезона 

Фота з архіва 9 чэрвеня, Мінск . Камітэт дзяржкантролю (КДК) прапанаваў перагледзець падыходы да падрыхтоўкі жылля і камунікацый да асенне-зімовага сезона, паведаміў старшыня КДК Васіль Герасімаў у час сумеснага пасяджэння палат беларускага парламента,

Сістэмныя недахопы выяўлены ў мінулым годзе пры падрыхтоўцы арганізацый ЖКГ да асенне-зімовага перыяду. Васіль Герасімаў адзначыў, што палавіна жылых дамоў належным чынам не абследуецца. Як вынік, пашпарты гатоўнасці атрымліваюць дамы з недахопамі. Не менш востра стаіць праблема зносу сетак, якая з’яўляецца адной з галоўных прычын аварыйных сітуацый.
Па прапанове КДК урадам рэалізуюцца змяненні падыходаў да праверкі дамоў. Зацікаўленымі дзяржорганамі пачата работа па аналізе тэхнічнага стану цеплавых сетак і распрацоўцы мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне надзейнасці цеплазабеспячэння ўсёй краіны.

Кіраўнік КДК звярнуў увагу і на тое, што прыбытак ад такіх запатрабаваных паслуг, як пакос травы, абразанне і выдаленне дрэў, атрымліваюць не арганізацыі ЖКГ, а прыватныя структуры. Пры гэтым свабоднае цэнаўтварэнне дае магчымасць ім нядрэнна зарабляць. Напрыклад, рэнтабельнасць на абслугоўванні дамафонаў дасягала 62 працэнты. Аб гэтых рэзервах і праблемах даложана кіраўніку дзяржавы.
Таксама Васіль Герасімаў расказаў аб кантролі за выкананнем мерапрыемстваў у рамках Года добраўпарадкавання. Пасля ўмяшання КДК ужо на пачатковым этапе былі павялічаны планавыя заданні па большасці мерапрыемстваў (рамонт апор асвятлення, знос пустуючых дамоў, устаноўка і рамонт малых архітэктурных форм, уладкаванне дзіцячых і спартыўных пляцовак і інш.).
Фота Мікалая Пятрова

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»