Сацыяльна-эканамічнае развіццё Мінска
Мінск прызнаны адным з лепшых гарадоў Беларусі па комплексе сацыяльна-эканамічных паказчыкаў*.
Сталіца фарміруе амаль трэць ВУП краіны, забяспечвае больш за палову прамых замежных інвестыцый.
Колькасць насельніцтва Мінска — амаль 2 млн чалавек (на 1 студзеня 2026 г.).
На долю сталіцы прыпадае каля чвэрці ўсіх занятых у краіне — 1,078 млн чалавек (на сакавік 2026 г.).
Удзельная вага Мінска ў агульнарэспубліканскіх паказчыках у 2025 г.
Валавы рэгіянальны прадукт (ВРП) — 31,6%**,
Прадукцыя прамысловасці — 15,9%,
Інвестыцыі ў асноўны капітал — 22,5%,
Аптовы тавараабарот — 59,1%,
Рознічны тавараабарот — 32,9%,
Грузаабарот — 27,9%.
Уведзена ў эксплуатацыю 719,9 тыс. кв.м жылля. Сталіца пераведзена на водазабеспячэнне з падземных крыніц. Будуюцца і рэканструююцца бальніцы і паліклінікі, школы і дзіцячыя сады, установы культуры, спартыўныя аб’екты.
*Па выніках работы за 2025 год г.Мінск, Маскоўскі і Першамайскі раёны сталіцы, а таксама 20 прадпрыемстваў горада занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару.
**Аб’ём ВРП у 2025 годзе склаў 90,57 млрд бел. руб.
Крыніцы: Мінгарвыканкам, Белстат.






