У якім рэгіёне Беларусі чакаецца снег, расказалі сіноптыкі
26 лістапада, Мінск . У Беларусі сёння будзе воблачна з праясненнямі, пераважна па паўночным усходзе пройдзе невялікі снег. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
У ранішні час месцамі магчымы слабы туман. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўночна-заходні 3-8 м/с.
Тэмпература паветра днём складзе ад мінус 4 да плюс 1 градуса.
* Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор’і глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на VIDEOBEL.BY.






