Лукашэнка запатрабаваў вырашыць праблему з якасцю пітной вады ў Смаргоні
20 лістапада, Смаргонь . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі ў Гродзенскую вобласць запатрабаваў вырашыць праблему з якасцю пітной вады ў Смаргоні,
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што на якасць пітной вады ёсць сур’ёзныя нараканні ў мясцовых жыхароў. У сувязі з гэтым ён запатрабаваў аператыўна вырашыць гэту праблему.
«Чаму людзі скардзяцца, што яны тут п’юць з «балота» ваду? Гэта недапушчальна. У наш час у краіне, дзе лішкі вады, у нас людзі п’юць з «балота» ваду», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.






