Грамадства

«Еўропа яшчэ наплачацца». Для каго нацысцкая ідэалогія ва Украіне можа павярнуцца «галаўным болем»?

Фота pexels Навіны сюжэта «Праект «У тэме»» Як змяніліся падыходы да праверак боегатоўнасці? Эксперт пра комплексны характар такіх мерапрыемстваў  Антыдот ад глабалізацыі. Эксперт растлумачыў палітыку Мінска ў краінах далёкай дугі на прыкладзе Манголіі 16 лістапада, Мінск . Еўропа яшчэ наплачацца з-за ўзгадаваных на тэрыторыі Украіны бандэраўцаў. Такое меркаванне выказаў палітычны аглядальнік медыягрупы «Расія сёння» Уладзімір Карнілаў у праекце «У тэме» БЕЛТА.

Уладзімір Карнілаў абазначыў значнасць тэмы дэнацыфікацыі на тэрыторыі Украіны пасля ўстанаўлення перамір’я па СВА. На яго думку, па пстрычцы пальцаў бандэраўшчына і нацыяналізм не знікнуць. «Гэта нікуды не дзенецца. Таму што гэту ідэалогію гадавалі дзесяцігоддзямі, каб у зручны момант усё гэта запусціць. Цяпер многія звязваюць гэта з падзеннем Савецкага Саюза, але на самай справе ідэолагі-бандэраўцы кінуліся ва Украіну, як толькі пачалася перабудова, пачаліся нейкія паслабленні. Мала хто цяпер успомніць, што савецкія помнікі, помнікі савецкім воінам на захадзе Украіны сталі зносіць яшчэ да 1991 года. Вуліцы імён Бандэры і Шухевіча з’явіліся ў Львове ў пачатку 90-х», — расказаў ён.

«Адзін з амерыканскіх журналістаў у сваёй кнізе абазначыў ролю Злучаных Штатаў Амерыкі ў гадаванні бандэраўскай ідэалогіі пачынаючы з 1940-х гадоў. Пасля таго як разбілі нацысцкую Германію, Бандэру і яго прыхільнікаў акружылі клопатам і ўвагай, далі ім адпаведныя рэсурсы, каб падтрымліваць і ў рэшце рэшт давесці справу да ўсіх гэтых майданаў, рэвалюцыі, звяржэння законнай улады ва Украіне. І гэта факт», — акцэнтаваў аглядальнік.

Эксперт нагадаў, што сярод пастаўленых Расіяй задач па спецыяльнай ваеннай аперацыі — дэнацыфікацыя Украіны. «Таму мы і абмяркоўваем пытанні ідэалогіі. Калі пачнецца мір, будуць вымалёўвацца яго контуры, гэта будзе галаўным болем і Расіі, і Беларусі, і Польшчы. Таму што сведкамі гэтых гістарычных спрэчак мы з’яўляемся да гэтага часу. У выніку гэта тэма (стане галаўным болем. — Заўвага БЕЛТА) і для самой Еўропы, якая яшчэ наплачацца з-за гэтых баявікоў-бандэраўцаў, якія выгадаваны на тэрыторыі Украіны. Не выключана, што пасля вайны яны натоўпам пойдуць у Еўропу ўстанаўліваць свой парадак. Ужо і цяпер адбываюцца некаторыя дыверсіі і тэракты — у Еўропе беспакарана забіваюць людзей. Можна ўявіць, што адбудзецца пасля таго, як гэта сіла вызваліцца на фронце. Дзе яна акажацца? У Еўропе — само сабой. Так што гэта будзе галаўным болем яшчэ на адно пакаленне і не толькі для бліжэйшых суседзяў Украіны», — рэзюмаваў Уладзімір Карнілаў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»