У Беларусі на працягу пяцігодкі з’явіцца 10 лічбавых падстанцый
Фота з архіва 14 лістапада, Мінск . У Беларусі на працягу пяцігодкі пасля рэканструкцыі запланаваны ўвод 10 лічбавых трансфарматарных падстанцый. Аб гэтым у эфіры тэлеканала «Першы інфармацыйны» расказаў міністр энергетыкі Дзяніс Мароз, .
«Лічбавая трансфарматарная падстанцыя — гэта наш тэхналагічны тэрмін энергетыкаў. Ён азначае, што на аб’екце прыменены лічбавыя рашэнні, якія даюць магчымасць выкарыстоўваць лічбавыя першасныя пераўтваральнікі. Замест аналагавых сігналаў для кіравання на такой падстанцыі прымяняюцца лічбавыя. Аднак гэта не значыць, што мы поўнасцю пазбаўляемся ад чалавека. Так, аб’ём работы крыху змяншаецца, але спецыялісты на падстанцыі ўсё роўна павінны прысутнічаць», — расказаў міністр.
Дзяніс Мароз дадаў, што змяненне тэхналагічных працэсаў патрабуе пастаяннага павышэння кваліфікацыі персаналу. «Для гэтага ў энергасістэме створаны ўсе неабходныя механізмы. Працуюць вучэбныя цэнтры, якія займаюцца падрыхтоўкай і перападрыхтоўкай кадраў. Персанал падстанцый рэгулярна праходзіць адпаведныя курсы павышэння кваліфікацыі і навучання», — рэзюмаваў ён.
Больш актуальнай і цікавай інфармацыі гледзіце на videobel.by






