Мінскія дынамаўцы пачынаюць гасцявое турнэ ў Санкт-Пецярбургу
Фота з архіва 13 лістапада, Мінск . Хакеісты мінскага «Дынама» сёння згуляюць першы з шасці матчаў запар на выездзе ў рэгулярным чэмпіянаце КХЛ,
Прымаць «зуброў» будзе сусед па турнірнай табліцы СКА з Санкт-Пецярбурга, за які выступае беларускі абаронца і экс-дынамавец Сяргей Сапега. «Армейцы» замыкаюць васьмёрку на Захадзе, апярэджваючы мінчан, якія ідуць дзявятымі, на адно ачко. У лістападзе СКА правёў пяць матчаў, з якіх выйграў тры. У нашай каманды адна перамога ў чатырох гульнях месяца.
У склад сталічнага клуба на гасцявое турнэ ўвайшлі 27 хакеістаў, у тым ліку навічок Стэфан Да Коста. Галкіпер Васіль Дземчанка, які нядаўна вярнуўся пасля траўмы, застаўся ў Мінску. Міраслаў Міхалёў пакінуў «Дынама», кантракт з форвардам быў скасаваны па пагадненні бакоў.
Варатары: Зак Фукале, Яўген Прохараў, Антон Крупавец.
Абаронцы: Тай Сміт, Джэйк Бішаф, Крысціян Хенкель, Кірыл Лазоўскі, Ксаўе Уэле, Джош Брук, Брэдзі Лайл, Дзмітрый Кузьмін.
Нападаючыя: Уладзімір Алістраў, Алекс Лімож, Данііл Сацішвілі, Сяргей Калінін, Арсеній Чухраеў, Крыс Цірні, Данііл Ліпскі, Ілья Усаў, Рэт Гарднер, Стэфан Да Коста, Сэм Энас, Нікаля Абе-Кюбель, Сяргей Кузняцоў, Станіслаў Галіеў, Багдан Белкін, Мікалай Салыга.
У бягучым сезоне каманды з Мінска і Санкт-Пецярбурга ўжо сустракаліся — 8 кастрычніка мацнейшымі на дамашнім лёдзе з лікам 4:2 былі дынамаўцы. Другая ў рэгулярным чэмпіянаце гульня «зуброў» і «армейцаў» стартуе на «СКА Арэне» ў 19.30.




