Грамадства

Грамадзянін Беларусі траўміраваны ў Бранскай вобласці ў выніку атакі дрона

Фота з архіва 12 лістапада, Мінск . У Злынкаўскім раёне Бранскай вобласці Расіі ў выніку атакі БПЛА па легкавым аўтамабілі траўміраваны 3 чалавекі, у тым ліку грамадзянін Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Пацярпелы дастаўлены ў Злынкаўскую ЦРБ, яму аказваецца неабходная медыцынская дапамога. Стан стабільны.

Аддзяленне пасольства Беларусі ў Смаленску падтрымлівае пастаянны кантакт з мясцовымі ўладамі і медыцынскай установай, у якой знаходзіцца пацярпелы.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»