Дзяржузнагарод і Падзякі Прэзідэнта ўдастоены больш за 120 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці
Фота з архіва 10 лістапада, Мінск . Дзяржаўных узнагарод і Падзякі Прэзідэнта Беларусі ўдастоены прадстаўнікі розных сфер дзейнасці. Адпаведныя ўказ і распараджэнне падпісаў 10 лістапада Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Ордэнамі, медалямі і ганаровымі званнямі адзначаны заслугі 83 чалавек. Яны ўзнагароджаны за шматгадовую плённую працу, прафесіяналізм, значны ўклад у забеспячэнне абараназдольнасці краіны і рэзультатыўнасці дзейнасці органаў унутраных спраў па ахове грамадскага парадку і барацьбе са злачыннасцю, мужнасць, храбрасць і самаадданасць, праяўленыя пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый, развіццё аграпрамысловага комплексу, сельскагаспадарчай і лесагаспадарчай галін, газавай, хімічнай і харчовай прамысловасці, высокія вытворчыя паказчыкі, выдатныя дасягненні ў сферах статыстыкі, навукі, адукацыі, культуры, мастацтва і спорту.
Ордэнам Працоўнай Славы ўзнагароджаны генеральныя дырэктары Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі Ганна Норкус і агракамбіната «Ждановічы» Рыгор Чуйко, ордэнам «За службу Радзіме» ІІІ ступені — загадчык сектара каардынацыі дзейнасці Узброеных Сіл упраўлення ваеннай бяспекі Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі Яўген Какурын.
Ордэнам Пашаны адзначаны заслугі шасці чалавек, сярод якіх аператар птушкафабрык і механізаваных ферм бройлернай вытворчасці ЗАТ «Сервалюкс Агра» Таццяна Галінская і аператар машыннага даення ААТ «Палац працы — Агра» Валянціна Якаўлева.
Двое супрацоўнікаў МНС узнагароджаны медалём «За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый»: старшы інструктар-ратавальнік часткі №5 Кастрычніцкага РАНС Мінска Алег Сысуноў і майстар-ратавальнік часткі №1 Ленінскага РАНС Мінска Павел Шаўко. Галоўны саветнік сектара грамадскай бяспекі каардынацыйна-інспектарскага ўпраўлення Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі Мікалай Барысенка ўдастоены медаля «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку».
Вялікая група прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці ўдастоена медалёў «За працоўныя заслугі». У іх ліку трэнер-выкладчык па плаванні Гомельскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па паралімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту Ігар Карніенка, майстар лесу Круглянскага лясніцтва Сяргей Мачахін і трактарыст ААТ «Карэлічы-Лён» Аляксандр Рачынскі.
Медалём Францыска Скарыны адзначаны заслугі артыста Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г.І.Цітовіча Настассі Воранавай, загадчыка лабараторыі фізікі магнітных матэрыялаў НПЦ Нацыянальнай акадэміі навук па матэрыялазнаўстве Аляксандра Жалудкевіча і дырэктара заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Брэсцкі тэатр лялек» Тамары Паўлюковіч.
Указам таксама прысвоены ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь.
Звання заслужанага дзеяча мастацтваў удастоены загадчык кафедры малюнка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Уладзімір Ганчарук, заслужанага дзеяча культуры — выкладчык Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў Алена Атрашкевіч.
Званне заслужанага работніка сельскай гаспадаркі прысвоена кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў «Алекшыцы» Бераставіцкага раёна Валерыю Паўлюкевічу, «Ларынаўка» Аршанскага раёна Аляксандру Кухцянкову, «Казловічы-Агра» Слуцкага раёна Сяргею Пенязю і «Ніва-Барсукі» Кіраўскага раёна Івану Рыняку.
За шматгадовую плённую працу і дасягненні ў сваёй прафесійнай дзейнасці Падзякі Прэзідэнта ўдастоены 38 прадстаўнікоў розных сфер. У іх ліку першы намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Васіль Сысоеў, вышывальшчыца навукова-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства беларускіх народных рамёстваў «Скарбніца» Аляксандра Марчанка і намеснік старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Аляксей Яркавец.






