Парк грамадскага транспарту ў Беларусі за 9 месяцаў папоўнілі 480 аўтобусаў і 135 тралейбусаў
Фота з архіва 19 кастрычніка, Мінск . Як ідзе абнаўленне рухомага саставу транспарту агульнага карыстання ў Беларусі, расказалі ў прэс-службе Мінтранса.
Так, у студзені-верасні транспартныя арганізацыі закупілі 632 адзінкі тэхнікі. Набыта 480 аўтобусаў, 15 электробусаў, 135 тралейбусаў, 2 трамваі.
Як паведамлялася раней, у мінулым годзе набыта 552 аўтобусы, 172 тралейбусы, 51 электробус, 41 адзінка вагонаў трамваяў і метро. У цэлым па рэспубліцы працэнт абнаўлення рухомага саставу гарадскога грамадскага транспарту склаў 10%.






