Грамадства

Паліклінікі і цэнтры імунапрафілактыкі. Дзе зрабіць прышчэпку супраць грыпу бясплатна 

Фота з архіва 5 кастрычніка, Мінск . Прышчапіцца супраць грыпу за кошт бюджэту можа кожны жадаючы жыхар Беларусі, паведаміла журналістам дацэнт кафедры агульнай урачэбнай практыкі з курсам герыятрыі і паліятыўнай медыцыны БДМУ кандыдат медыцынскіх навук Наталля Клімовіч,

«Міністэрства аховы здароўя дае магчымасць прышчапіцца кожнаму жадаючаму, прычым на бясплатнай аснове. Не толькі групам рызыкі, але ў прынцыпе чалавеку, які беражэ сваё здароўе», — сказала Наталля Клімовіч.

Яна парэкамендавала звяртацца ў паліклінікі па месцы жыхарства, цэнтры імунапрафілактыкі. У перыяд актыўнага правядзення прышчэпак вакцын супраць грыпу дастаткова.

Вакцын, якія даступны грамадзянам за кошт іх уласных сродкаў, таксама дастаткова. Таму прышчапіцца можна і на пазабюджэтнай аснове.

Наталля Клімовіч дадала, што прадпрыемствы з вялікай колькасцю супрацоўнікаў могуць арганізаваць вакцынацыю на сваіх базах.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»