Спорт

«Гатовы да сумеснай работы». Кіраўнік НАК сустрэўся з кіраўніком Міжнароднай федэрацыі дзюдо

Фота Беларускай федэрацыі дзюдо 5 кастрычніка, Мінск . Прэзідэнт НАК Беларусі Віктар Лукашэнка ў Баку правёў рабочую сустрэчу з кіраўніком Міжнароднай федэрацыі дзюдо (IJF) Марыусам Візерам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.

Кіраўнік НАК выказаў удзячнасць Марыусу Візеру за падтрымку беларускага дзюдо і прынцыповую пазіцыю ў адносінах да нашых атлетаў. Віктар Лукашэнка падкрэсліў, што IJF была першай алімпійскай федэрацыяй, якая ў маі 2025 года аб’явіла аб удзеле беларусаў у міжнародных спаборніцтвах з нацыянальнай сімволікай.

«Мы вельмі цэнім адкрыты дыялог з еўрапейскім і сусветным кіраўніцтвам дзюдо і ўдзячны за пазітыўнае і канструктыўнае стаўленне да Беларускай федэрацыі і яе кіраўніцтва. Разлічваем на далейшае ўмацаванне гэтых адносін. Мы заўсёды гатовы да канкрэтнай сумеснай работы», — сказаў кіраўнік алімпійскага камітэта.

На сустрэчы бакі абмеркавалі магчымасць арганізацыі ў Беларусі міжнародных спаборніцтваў па дзюдо. У НАК падкрэслілі, што наша краіна валодае якаснай спартыўнай інфраструктурай, багатым вопытам і кадравым патэнцыялам, каб праводзіць мерапрыемствы на самым высокім узроўні.

Акрамя таго, прадстаўнікі Беларусі выказалі гатоўнасць пашыраць удзел у вучэбна-трэніровачных зборах, семінарах і праграмах, у рабоце камісій і экспертных груп IJF. Бакі адзначылі зацікаўленасць у сумесных адукацыйных праектах для трэнераў, суддзяў і спецыялістаў.

Раней у час візіту ў Баку Прэзідэнт НАК Беларусі сустрэўся з кіраўніком Еўрапейскага саюза дзюдо (EJU) Ласла Тотам. Таксама ў Віктара Лукашэнкі запланаваны сустрэчы з кіраўніцтвам спартыўнай галіны Азербайджана.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»