Грамадства
Да +21°С, пераважна без ападкаў будзе сёння ў Беларусі
27 верасня, Мінск . У Беларусі сёння будзе пераменная воблачнасць, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Пераважна без ападкаў, толькі месцамі па ўсходзе невялікія дажджы. Вецер няўстойлівы 2-7 м/с.
Тэмпература паветра складзе 15-21 градус цяпла.
Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор’і глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.






