Грамадства

Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у пяці раёнах Беларусі

Фота з архіва 23 верасня, Мінск . Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у пяці раёнах Беларусі. Аб гэтым сведчыць інтэрактыўная карта Міністэрства лясной гаспадаркі, .

У Гродзенскай вобласці абмежаванні ўведзены ў Бераставіцкім, Ваўкавыскім, Мастоўскім, Свіслацкім і Шчучынскім раёнах.

Перад паходам у лес спецыялісты рэкамендуюць даведацца актуальную інфармацыю на афіцыйным сайце Мінлясгаса. Інтэрактыўная карта забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў пастаянна актуалізуецца, аператыўна абнаўляюцца даныя аб сітуацыі ў лясных масівах па раёнах краіны і ўвядзенні мер абмежавальнага характару. Таксама інфармацыю можна ўдакладніць у мясцовых райвыканкамах і лесагаспадарчых установах.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»