Работа на склад недапушчальная. Сітуацыю ў прамысловасці разгледзелі ва ўрадзе
Фота прэс-службы ўрада 21 верасня, Мінск . Сітуацыю ў прамысловым комплексе разгледзелі на нарадзе ў прэм’ер-міністра Аляксандра Турчына з удзелам кіраўнікоў міністэрстваў і канцэрнаў, а таксама дырэктараў прадпрыемстваў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ўрада.
У ліку актуальных пытанняў — што перашкаджае расці больш дынамічна, якія ёсць рэзервы і што неабходна зрабіць, каб паскорыцца. Разгледжаны вынікі работы за 8 месяцаў. Асаблівая ўвага — прадпрыемствам, дзе адзначана зніжэнне аб’ёмаў вытворчасці.
«Работа на склад недапушчальная. Размова не толькі аб лічбах. У першую чаргу размова аб адказным стаўленні кіраўнікоў», — адзначылі ў прэс-службе.
Аляксандр Турчын адзначыў, што, з аднаго боку, ёсць дадатная дынаміка, растуць аб’ёмы вытворчасці. Але сітуацыя ў некаторых галінах і ў шэрагу прадпрыемстваў не можа не насцярожваць. «Па шэрагу прадпрыемстваў я не бачу дзеянняў кіраўніцтва гэтых прадпрыемстваў да выпраўлення сітуацыі. Гэта выяўляецца і ў рабоце на знешнім контуры, сітуацыі ўнутры краіны, рабоце з аптымізацыяй затрат», — сказаў прэм’ер-міністр.
Сустрэча па гэтай тэматыцы не першая. Аб прынцыпах і механізмах работы ўдзельнікі нарады дамовіліся ў лютым. «Калі вы думаеце, што на гэта ўсе мы будзем проста глядзець, вы памыляецеся», — дадаў Аляксандр Турчын.






