«Адна краіна — адзін лёс». У Мінску адкрылася тэматычная выстава да Дня народнага адзінства
17 верасня, Мінск . Да Дня народнага адзінства і 87-й гадавіны ўз’яднання Заходняй Беларусі і БССР у Палацы спорту адкрылася тэматычная інтэрактыўная выстава «Адна краіна — адзін лёс». Экспазіцыя, падрыхтаваная Беларускім тэлеграфным агенцтвам у партнёрстве з выдавецкім домам «Беларусь сегодня», знаёміць наведвальнікаў з гісторыяй аб’яднання краіны, яе традыцыямі і сучаснымі формамі захавання гістарычнай памяці,
Выстава размясцілася ў фае хола бакавой уваходнай групы Палаца спорту. «Да Дня народнага адзінства БЕЛТА ў партнёрстве з калегамі з выдавецкага дома «Беларусь сегодня» падрыхтавала спецыяльную экспазіцыю. Выстава канцэптуальна падзелена на дзве часткі: гістарычную (гэта рэальная фота- і відэахроніка тых падзей) і сучасную, як Беларусь жыве сёння, як у нашым грамадстве падтрымліваюць адзінства і як роўныя жывуць людзі рознай веры і нацыянальнасцей», — адзначыў генеральны дырэктар БЕЛТА Андрэй Мохар.

/Будзе дапоўнена/.
Фота Віталя Піваварчыка, Максіма Гучака





