Палітыка

Беларусь і Бразілія зацікаўлены ў нарошчванні аб’ёмаў гандлю і пашырэнні кааперацыйных сувязей 

Фота з архіва 17 верасня, Мінск . Беларусь і Бразілія зацікаўлены ў нарошчванні аб’ёмаў узаемнага гандлю і пашырэнні кааперацыйных сувязей. Аб гэтым было заяўлена ў час беларуска-бразільскіх кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Як расказалі ў прэс-службе, 15-16 верасня адбыўся рабочы візіт намесніка міністра замежных спраў Беларусі Яўгена Шэстакова ў Бразілію, у час якога быў праведзены чацвёрты раўнд кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў. Бразільскую дэлегацыю ўзначаліў намеснік міністра замежных спраў Раберта Абдала.
Абмяркоўваўся стан і перспектывы актывізацыі двухбаковага палітычнага дыялогу, таксама быў намечаны план сумесных мерапрыемстваў па лініі знешнепалітычных ведамстваў. Значная ўвага ўдзелена развіццю гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Бакі сышліся на думцы аб неабходнасці аднаўлення работы сумеснай беларуска-бразільскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве. Адзначаны ўзаемны інтарэс да нарошчвання аб’ёмаў гандлю, дыверсіфікацыі экспартна-імпартных паставак, пашырэння кааперацыйных сувязей у сферах сельскай гаспадаркі, прамысловасці і інвестыцый.

Асобная ўвага была ўдзелена пытанням беларуска-бразільскага супрацоўніцтва і ўзаемнай падтрымкі на шматбаковых пляцоўках, перш за ўсё ў ААН і БРІКС. Бакі пацвердзілі імкненне да падтрымання канструктыўнага дыялогу і сумеснага адстойвання прынцыпаў шматпалярнага свету і вяршэнства міжнароднага права.

Намеснік кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства правёў таксама шэраг сустрэч з прадстаўнікамі выканаўчай улады, дзелавых колаў і СМІ Бразіліі.

На перагаворах з выканаўчым сакратаром Міністэрства развіцця, прамысловасці, гандлю і паслуг Бразіліі Радрыга Зербоне Лаўрэйру разглядаліся найбольш перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і навукова-тэхнічнай сферах.

У час сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам Нацыянальнай канфедэрацыі прамысловасці Бразіліі Джамалам Біттарам абмяркоўваліся канкрэтныя захады па актывізацыі беларуска-бразільскага супрацоўніцтва ў прамысловай сферы, уключаючы рэалізацыю сумесных праектаў па вытворчасці трактароў і іншай сельскагаспадарчай тэхнікі, а таксама магчымасці ўзаемадзеяння ў горназдабыўной, нафтахімічнай галінах і ў галіне інфармацыйных тэхналогій.
Фота МЗС

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»