Спорт

Беларус Кавалёнак заваяваў бронзу чэмпіянату Еўропы па параплаванні

Фота Мінспорту 8 верасня, Мінск . Беларус Яўген Кавалёнак стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы па плаванні сярод спартсменаў з абмежаванымі магчымасцямі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінспорту.

Кантынентальны форум праходзіць у турэцкім Каджаэлі, удзельнікі турніру разыграюць больш за 160 камплектаў узнагарод. У першы дзень спаборніцтваў Кавалёнак фінішаваў трэцім на дыстанцыі 100 м на спіне ў класе S12 (сярод атлетаў з парушэннямі зроку).

Таксама на старце чэмпіянату Еўропы наш Дзмітрый Ціханёнак (SB9) заняў 8-е месца на 100 м брасам, Дзмітрый Салей і Максім Вашкевіч (S12) сталі 5-м і 6-м адпаведна на сотні на спіне, а ў жанчын Хрысціна Ешчык (S10) паказала 7-ы рэзультат на 50 м вольным стылем і 5-й — на стаметроўцы брасам. Спаборніцтвы прадоўжацца па 12 верасня.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»