Краіны ШАС павінны сумесна забяспечваць пастаўкі энерганосьбітаў — прэм’ер Дзяржсавета КНР
20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Краіны Шанхайскай арганізыцыі супрацоўніцтва (ШАС) павінны сумесна забяспечваць вытворчасць і пастаўкі традыцыйных энергарэсурсаў. Аб гэтым заявіў прэм’ер Дзяржсавета КНР Лі Цян на пашыраным пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў краін ШАС, паведамляе ТАСС.
«Цяпер міжнародная супольнасць ўдзяляе ўсё большую ўвагу пытанням энергетычнай бяспекі, і краіны ШАС павінны сумесна забяспечваць вытворчасць і пастаўкі трыдыцыйных відаў энергарэсурсаў і адначасова паскараць пераход да зялёнай і нізкавугляроднай эканоміцы», — падкрэсліў ён.
«Мы павінны стварыць стабільную і ўстойлівую сістэму міжнародных транспартных калідораў, актывізаваць развіццё Паўночнага марскога шляху, Транскаспійскага міжнароднага транспартнага маршруту і іншых калідораў, актыўна развіваць мультымадальныя перавозкі, павышаць транспартныя магутнасці і стымуляваць развіццё прамысловасці на прылеглых тэрыторыях», — дадаў Лі Цян.-0-

Фота Віталя Піваварчыка






