Беларуска Нікалаева перамагла ў бліцы на этапе Кубка свету па шашках у Ташкенце
Фота з архіва 10 мая, Мінск . Беларускія шашысты заваявалі тры медалі на старце этапа Кубка свету — міжнародных спаборніцтвах «Узбекістан-2026» у Ташкенце. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства спорту.
У першы дзень турніру адбыліся спаборніцтвы ў маланкавай праграме (бліц). Перамогу сярод жанчын атрымала беларуска Вікторыя Нікалаева, якая набрала 14 ачкоў з 22 магчымых. Таксама ў актыве нашых шашыстаў два сярэбраныя медалі, якія заваявалі Арцём Ціханаў і Марыя Тараніна.
Этап Кубка свету ва Узбекістане прадоўжаць хуткая гульня (рапід) і класічная праграма.
Фота Мінспорту






