«За аператыўнасць і аб’ектыўнасць». БЕЛТА ўдастоена ўзнагарод творчага конкурсу МНС
Фота з архіва 16 ліпеня, Мінск . Міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі ўручыў узнагароды прадстаўнікам СМІ — лаўрэатам і пераможцам творчага конкурсу на лепшае асвятленне дзейнасці ведамства,
Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў рэспубліканскага конкурсу на лепшае асвятленне ў СМІ дзейнасці органаў па надзвычайных сітуацыях прайшла 16 ліпеня ў Рэспубліканскім цэнтры бяспекі жыццядзейнасці МНС у Мінску.
На конкурс паступілі заяўкі ад журналістаў раённых, гарадскіх, абласных і рэспубліканскіх СМІ. Беларускае тэлеграфнае агенцтва стала пераможцам у намінацыі «За аператыўнасць і аб’ектыўнасць». Лаўрэатам у намінацыі «Лепшы аўтар» стала карэспандэнт БЕЛТА Алеся Жалезнякова.
Міністр МНС акцэнтаваў увагу на важнасці ўзаемадзеяння са СМІ, асабліва для прафілактыкі надзвычайных сітуацый.
Лепшых з лепшых вызначылі ў шасці намінацыях: «За аператыўнасць і аб’ектыўнасць», «Лепшы аўтар», «Лепшы праект», «Лепшы інтэрнэт-праект», «Прапаганда ведаў у галіне забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці насельніцтва», а таксама заснаваны спецпрыз.
/Будзе дапоўнена/.





