У свеце

УСУ прызналі ўдары па суднах у Азоўскім моры, дзе загінулі азербайджанскія маракі

Фота АР 5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Узброеных сіл Украіны (УСУ) Роберт Броўдзі з пазыўным «Мадзьяр» пацвердзіў нанясенне ўдараў па суднах у акваторыі Азоўскага мора, паведамляе ТАСС.

Броўдзі расказаў у сваім тэлеграм-канале, што УСУ наносілі ўдары па грузавых суднах у партах на паўночным узбярэжжы Азоўскага мора.

Раней у МЗС Азербайджана заявілі пра атаку беспілотнікаў на два грузавыя судны, на борце якіх было 25 грамадзян краіны, пяцёра з іх загінулі, трое пацярпелі. Супрацоўнікі азербайджанскага пасольства ўжо накіраваліся на месца ЧП.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»