Грамадства

Усіх пасажыраў аўтобуса, які трапіў пад атаку дрона ў Бранскай вобласці, вязуць у Беларусь

Фота з сацсетак 2 ліпеня, Мінск . Аўтобус беларускага перавозчыка, які рухаўся па маршруце Мінск — Анапа, атрымаў пашкоджанні ў выніку атакі беспілотніка ў раёне населенага пункта Красны Камень Бранскай вобласці. Аб гэтым паведаміў дырэктар кампаніі — перавозчыка ТАА «ФІДЗІ Экспрэс» Канстанцін Дзегцяроў. 

Паводле яго слоў, у аўтобусе знаходзіліся 19 пасажыраў і два вадзіцелі. «Удар трапіў у лабавое шкло. Два чалавекі атрымалі асколачныя раненні ад шкла, якое разбілася. На шчасце, сур’ёзна ніхто не пацярпеў», — расказаў Канстанцін Дзегцяроў.

Ён адзначыў, што кампанія аператыўна накіравала да месца здарэння рэзервовы аўтобус. «Мы адразу адправілі яшчэ адзін аўтобус. Усіх пасажыраў ужо забралі і вязуць на тэрыторыю Беларусі», — паведаміў кіраўнік кампаніі.

Аўтобус выконваў рэйс з Мінска ў Анапу праз Гомель і Добруш. Абставіны здарэння ўдакладняюцца.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»