У свеце

У Непале пасля паводкі прапаўшымі без вестак лічацца 466 грамадзян 28 краін 

Фота Сіньхуа 27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сама меней 466 іншаземцаў лічацца прапаўшымі без вестак пасля паводкі ў Непале. Такія даныя прыводзіць ТАСС са спасылкай на мясцовую паліцыю.

Усяго ў спісе прапаўшых без вестак 579 чалавек, сярод якіх 466 іншаземцаў з 28 краін і 113 непальцаў. Паводле апошніх даных, знойдзены целы 162 чалавек. Выратавальная аперацыя прадаўжаецца.

Як паведамлялася раней, магутная паводка адбылася ў паўночных раёнах Непала раніцай 26 жніўня. Хваля паводкі ўтварылася з-за сыходжання снежна-каменнай лавіны на мяжы Непала і Кітая, прыкладна за 20 км на паўночны ўсход ад пагранічнага перахода Расувагадхі. Патокамі вады магло змыць каля 1 тыс. чалавек. У сувязі з прыродным бедствам улады Непала аб’явілі рэжым павышанай гатоўнасці для жыхароў шэрага населеных пунктаў.

Інфраструктуры краіны нанесены значны ўрон, які, паводле папярэдніх даных, вылічваецца сотнямі мільярдаў непальскіх рупій ($1,3 млрд).-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»