Грамадства

У гомельскі музей перададзена капсула з пасланнем ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны

Фота «Ваяр» 15 ліпеня, Мінск . У Гомельскім абласным музеі ваеннай славы адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы капсулы з пасланнем ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, паведамілі БЕЛТА ў Мінабароны. 

Перадача капсулы праводзіцца пад эгідай ваенна-патрыятычнай акцыі «Пісьмы нашчадкам. 100-годдзю Вялікай Перамогі прысвячаецца!».

Капсулу з пасланнем прадстаўнікам гомельскай моладзі перадаў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Аляксей Галавацкі. Размаўляючы з моладдзю і гаворачы аб пасланні, пакладзеным у капсулу, ён асабліва падкрэсліў важнасць захавання міру, які прынесла пакаленне воінаў-пераможцаў. «Тут сказана ўсё. Як мы прайшлі вайну, як здабывалі Перамогу. Прашу вас, маладое пакаленне: беражыце мір!» — дадаў ветэран.

Гэта пасланне будзе раскрыта 9 мая 2045 года, у дзень стогадовага юбілею Вялікай Перамогі. 

Старшы афіцэр упраўлення інфармацыі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Раман Пракапенка адзначыў, што ваенна-патрыятычная акцыя праводзіцца ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі. «Яна прайшла ўжо ў Брэсце, Магілёве, Віцебску, сёння мы перадалі капсулу ў Гомельскі абласны музей ваеннай славы, заўтра эстафету прымаюць Гродна і Мінск. Завершыцца акцыя ў Мінскай вобласці ў мемарыяльным комплексе «Курган Славы», — расказаў ён.  

«Шырокі маштаб акцыі сведчыць аб тым, што мы памятаем, якой цаной дасталася Перамога савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі, і будзем памятаць заўсёды. Наш абавязак — не дапусціць перагляду вынікаў Вялікай Айчыннай вайны і плячо ў плячо, разам адстойваць права называцца спадчыннікамі Перамогі, каб захаваць мір на зямлі і перадаць яго будучым пакаленням», — падкрэсліў Раман Пракапенка.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»