У Беларусі абноўлены парадак утылізацыі аўтахламу
Фота з архіва 25 лістапада, Мінск . У Беларусі абноўлена палажэнне аб парадку ўтылізацыі неэксплуатуемых транспартных сродкаў і самаходных машын, прызнаных безгаспадарнымі і перададзеных ва ўласнасць адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак. Яно зацверджана пастановай Савета Міністраў ад 20 лістапада 2026 года №606, са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Утылізацыя праводзіцца падпарадкаванымі Міністэрству прамысловасці арганізацыямі, якія маюць ліцэнзію на нарыхтоўку (закупку) лому і адходаў чорных, каляровых металаў. Аўтахлам здаюць мясцовыя ўлады. Пры гэтым прадстаўляюцца копіі рашэння суда аб прызнанні транспарту безгаспадарным і перадачы яго ва ўласнасць адпаведных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак.
Пры прыёмцы выконваюцца патрабаванні тэхнічных нарматыўных прававых актаў, якія ўстанаўліваюць класіфікацыю металалому, з улікам фактычнай засмечанасці неметалічнымі складнікамі. Разлікі праводзяцца па цэнах, якія дзейнічаюць на дату прыёмкі, па дагаворах паміж нарыхтоўчымі арганізацыямі і мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.
Вызначаны абавязак весці адасоблены ўлік металалому, які паступіў у складзе неэксплутуемых транспартных сродкаў.
Шэраг пастаноў урада прызнаецца страціўшым сілу, у тым ліку ад 27 верасня 2011 года №1294 і ад 9 ліпеня 2013 года №599. Прававы акт прыняты ў адпаведнасці з указам Прэзідэнта ад 9 жніўня 2011 года №348 «Аб мерах па арганізацыі збору, захоўвання неэксплуатуемых транспартных сродкаў і самаходных машын і іх наступнай утылізацыі».
Пастанова ўступіла ў сілу 20 лістапада.




