Эканоміка

Вопыт Беларусі ў сферы ШІ заслугоўвае ўвагі — прадпрымальнік з ЗША

16 кастрычніка, Мінск . Інвестарам варта прыгледзецца да беларускіх праектаў у сферы штучнага інтэлекту. Такое меркаванне выказаў журналістам амерыканскі прадпрымальнік з больш як 30-гадовым стажам, міжнародны бізнес-кансультант, эксперт па сеткавым маркетынгу Скот Куфус на палях форуму AI Atom Global Expo 2026, які стартаваў у Мінскім міжнародным выставачным цэнтры,

Скот Куфус адзначыў высокі ўзровень прадстаўленых рашэнняў. Асабліва яго ўразілі анлайн-платформа, якая дапамагае зарабляць на кантэнце і спрашчае спосабы стварэння музыкі, відэа, і тэхналогіі ў галіне медыцыны, сельскай гаспадаркі, беспілотныя машыны.

«Мая асноўная сфера дзейнасці — маркетынг і пашырэнне паслуг, дапамога ў тым, каб перспектыўныя ідэі набывалі глабальны маштаб. Гэта адна з прычын, чаму наведаў форум у Мінску. Хацеў бы, каб як мага больш людзей даведаліся аб праектах з Беларусі. Прадпрымальнікам з ЗША бясспрэчна трэба прыгледзецца да інвесціравання ў іх. Спадзяюся, у хуткім часе гэта будзе рэалізавана. Такія распрацоўкі важны для ўсяго свету і дапамагаюць лепш адзін аднаго разумець, больш узаемадзейнічаць», — лічыць Скот Куфус.
Ён прыехаў у Беларусь у складзе дэлегацыі, якая ўключае больш за 100 чалавек. Госці бачаць вялікі патэнцыял у супрацоўніцтве з рэспублікай.

Форум прадоўжыцца па 18 кастрычніка, разлічаны на шырокую аўдыторыю. Прадстаўлены гуманоідныя робаты, першы ў краіне беспілотны дрыфт і іншыя праекты. Перад гасцямі выступяць больш за тры дзясяткі спікераў. Наведвальнікі могуць самастойна пратэсціраваць сучасныя тэхналогіі.
Фота Андрэя Сіняўскага

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»