Грамадства
Воблачна з праясненнямі і пераважна без ападкаў. Якое надвор’е чакае беларусаў 15 лістапада
15 лістапада, Мінск . У Беларусі 15 лістапада чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е, пераважна без ападкаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Вецер чакаецца паўднёва-заходні, паўднёвы ўмераны. Тэмпература паветра максімальная днём складзе 3-8 градусаў цяпла.






