Палітыка

Пасол КНР: адзінства з’яўляецца крыніцай сілы, дзякуючы якой Беларусь дасягнула значных поспехаў

Чжан Вэньчуань. Фота з архіва 17 верасня, Мінск . Адзінства з’яўляецца крыніцай сілы, дзякуючы якой Беларусь дасягнула значных поспехаў у развіцці. Такі пункт гледжання выказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Чжан Вэньчуань у Дзень народнага адзінства.

У Беларусі 17 верасня адзначаецца Дзень народнага адзінства — адно з самых важных свят для беларускага народа. «Роўна два гады таму ў гэты дзень я афіцыйна пачаў работу ў якасці Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, — расказаў дыпламат. — Маім першым мерапрыемствам стаў удзел ва ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню народнага адзінства. Выступленне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі зрабіла на мяне глыбокае ўражанне. На працягу гэтых двух гадоў я шмат размаўляў з прадстаўнікамі розных колаў грамадства Беларусі і пабываў у многіх мясцінах. Я не толькі глыбока адчуў ветлівасць і дружалюбнасць беларускага народа ў адносінах да кітайскага народа, але і глыбей усвядоміў вельмі вялікае значэнне дасягнутага Беларуссю адзінства».

Дыпламат звярнуў увагу, што гістарычна Беларусь неаднаразова падвяргалася агрэсіі, яе тэрыторыі захопліваліся, а народ быў вымушаны пакідаць родныя мясціны. 17 верасня 1939 года ўз’яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі стала важнай вяхой у гісторыі беларускага народа. На аснове адзінства Беларусь набыла незалежнасць і паспяхова стала на шлях самастойнага развіцця.

«Дасягненне поўнага нацыянальнага адзінства — гэта мэта, да якой настойліва імкнецца кожная краіна і кожная нацыя», — лічыць пасол КНР.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»