Беларускія каманды згуляюць у Лізе нацый па баскетболе 3х3
Фота з архіва 11 ліпеня, Мінск . Беларускія каманды адправіліся ў Малайзію на турнір Лігі нацый ФІБА па баскетболе 3х3. Для беларускіх баскетбалістаў гэта будуць першыя спаборніцтвы пасля вяртання на міжнародную арэну,
У складзе мужчынскай маладзёжнай зборнай выступяць Аляксей Балдзін, Арсеній Вяржбіцкі, Давід Мукетэ, Віталь Дучко, Павел Рабушка, Іван Літарны, галоўны трэнер — Раман Гесць. За жаночую каманду пад кіраўніцтвам Наталлі Ануфрыенка згуляюць Аляксандра Палубок, Яўгенія Бярнацкая, Ілона Кацура, Лізавета Шышлюк, Хрысціна Касцюковіч і Соф’я Лашкевіч. Сапернікамі беларускіх каманд стануць зборныя Японіі, Малайзіі, Новай Зеландыі, Філіпін і Сінгапура.
Турнір у малайзійскім горадзе Петалінг-Джая пройдзе з 13 па 19 ліпеня і стане кваліфікацыйным адборам да Кубка свету сярод маладзёжных каманд (U-23).





