Грамадства
Турчын накіраваўся з рабочым візітам ва Узбекістан
Фота з архіва 16 чэрвеня, Мінск . Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын накіраваўся з рабочым візітам ва Узбекістан. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
Прэм’ер-міністр выступіць на пленарным пасяджэнні V Ташкенцкага міжнароднага інвестыцыйнага форуму «Устойлівасць інвестыцый: новыя гарызонты, новыя партнёрствы».
Праграмай візіту таксама запланавана сустрэча з прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым.






