Літва і Украіна дамовіліся аб сумеснай вытворчасці беспілотнікаў
Фота The Fourth Law 19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Літоўская кампанія абаронных тэхналогій RSI Europe і ўкраінскі распрацоўшчык беспілотных сістэм The Fourth Law (TFL) падпісалі мемарандум аб намерах па сумеснай вытворчасці дронаў у Літве. Аб гэтым паведамляюць літоўскія СМІ.
Згодна з мемарандумам, RSI Europe падрыхтуе вытворчую інфраструктуру і наладзіць выпуск тысяч беспілотнікаў на аснове тэхналогій, распрацаваных украінскай кампаніяй TFL. Пры наборы персаналу для вытворчасці прыярытэт плануецца аддаваць грамадзянам Украіны.-0-






