Прэзідэнт

Лукашэнка заклікае не тапіць у бюракратыі важныя для краіны інвестпраекты

Фота з архіва 24 ліпеня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікае не тапіць у бюракратыі важныя для краіны інвестыцыйныя праекты. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на нарадзе аб шляхах паскарэння работы па ключавых інвестыцыйных праектах з замежнымі краінамі,

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што рэалізацыя інвестыцыйных праектаў за мяжой разгортваецца не так хутка, як патрабуецца, і абазначыў тое, што перашкаджае яе паскарэнню. 
«Важна зразумець, што нам перашкаджае. Першае — наша ўласная ўнутраная непаваротлівасць, недысцыплінаванасць і бюракратыя. Самі сабе ствараем надуманыя праблемы, з якімі гераічна змагаемся месяцамі, — заявіў Аляксандр Лукашэнка. — Бывае так: Прэзідэнт прыняў рашэнне, засталося толькі падпісаць. Месяцамі спрабуюць падрыхтаваць прыняты ўказ або распараджэнне на адным лісце для падпісання Прэзідэнтам».

Адзін з прыкладаў — гісторыя з праектам новага цэлюлознага камбіната ў Віцебскай вобласці. «Аказваецца, трэба аж два прэзідэнцкія ўказы: першы — каб у літаральным сэнсе слова расчысціць пляцоўку пад будаўніцтва ад старых інвестараў, другі — каб запусціць новы інвестпраект. Няважна, два ці адзін, але вы ўнясіце. Чыноўнікі пераліваюць з пустога ў парожняе каторы месяц, а праект не рухаецца», — канстатаваў Прэзідэнт. 
Пры гэтым дамоўленасць на вышэйшым узроўні даўно дасягнута, але праект тоне ў бюракратыі. «Прашу па ўсіх інвестпраектах, якія будзем абмяркоўваць, дакладна сказаць, дзе рэальныя праблемы, а дзе — валакіта з нашага боку», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»