Прэзідэнт

«Мы не адсякалі карані». Лукашэнка заклікае краіны ЕАЭС захоўваць прыхільнасць да агульнага рынку

2 кастрычніка, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікае краіны Еўразійскага эканамічнага саюза захоўваць прыхільнасць да агульнага рынку, значную частку якога складае расійскі рынак. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з кіраўнікамі ўрадавых дэлегацый, якія ўдзельнічаюць у пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета,

«Не губляйце тое, што ёсць. Не спяшайцеся ад гэтага адыходзіць. Нідзе, паверце мне, нас не чакаюць», — заклікаў кіраўнік дзяржавы.

Гаворачы пра Беларусь, Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што краіна яшчэ з савецкіх часоў захавала і развіла многія галіны. «Мы многае ўмеем. І ўсё гэта з савецкіх часоў. У нас не самая магутная эканоміка, але тэхналогіі, якімі мы валодаем, большай частцы краін у свеце сёння патрэбны», — сказаў беларускі лідар.

«Мы не адсякалі карані з тых часоў, калі закладваліся асновы нашай эканомікі. Таму сёе-тое ў нас атрымалася і ў машынабудаванні, і ў будаўніцтве ніякіх праблем няма — мы вырабляем усё неабходнае: ад цэменту і цэглы да найноўшых тэхналогій. І сельская гаспадарка. У гэтым годзе мы плануем, што прададзім сельгаспрадукцыю на $10 млрд. Для Беларусі гэта добрыя аб’ёмы», — заявіў Прэзідэнт.

/Будзе дапоўнена/.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»