Што рыхтуе надвор’е на наступным тыдні, расказаў сіноптык
5 ліпеня, Мінск . Што рыхтуе надвор’е на наступным тыдні ў праграме «Метэагід» на АНТ расказаў сіноптык Дзмітрый Рабаў, перадае БЕЛТА.
«Гарачыня нарэшце адступіла, уступіўшы месца доўгачаканай прахалодзе. Нас чакаюць даволі камфортныя дні, а сонца не будзе паліць няшчадна. Але ў любы момант неба можа нахмурыцца, парывы ветру прынясуць з сабой ліўні і навальніцы», — адзначыў ён.
У панядзелак, 6 ліпеня, на надвор’е паўплывае ўплыў атмасферных франтоў і вільготных паветраных мас. Будзе воблачна з праясненнямі. У большасці раёнаў чакаюцца дажджы і навальніцы. Пад раніцу — месцамі туман. Вецер заходніх напрамкаў, умераны, часам парывісты. Ноччу — ад плюс 10 да 15 градусаў, днём ад 19 да 24 градусаў цяпла.
У аўторак нябеснымі працэсамі прадоўжаць кіраваць атмасферныя франты і няўстойлівыя вільготныя паветраныя масы. Чакаецца воблачнае, з непрацяглымі праясненнямі надвор’е. Ноччу і раніцай па паўночна-заходняй палове, днём у большасці раёнаў — кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Вецер — заходні, паўднёва-заходні ўмераны, часам парывісты. Вільготнасць да 80 працэнтаў. Ноччу ад 9 да 15 градусаў цяпла, днём — 17-23 градусаў вышэй за нуль. Па паўднёвым усходзе краіны — да 25 градусаў.
У сераду за надвор’е будзе адказваць актыўны атмасферны фронт ад цыклону з цэнтрам над Балтыйскім морам. Ён прынясе дрэннае надвор’е: дажджы, навальніцы, моцныя ліўні. Ноччу і раніцай месцамі магчымы туман. Вільготнасць высокая — да 90 працэнтаў. Вецер заходні, паўночна-заходні парывісты. Ноччу — ад 12 да 17 градусаў цяпла, днём — 18-23. Па поўдні і паўднёвым захадзе — да 25 градусаў.
У чацвер умовы надвор’я прадоўжыць вызначаць непагодны атлантычны цыклон. Дажджы рознай інтэнсіўнасці пройдуць усюды. Вялікая верагоднасць навальніц. Вецер паўночна-заходні парывісты. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вільготнасць паветра высокая. Тэмпература паветра ноччу складзе ад 9 да 13 градусаў, днём ад 17 градусаў цяпла па поўначы і да 23 па поўдні.
У пятніцу, 10 ліпеня, надвор’е застанецца пад уплывам атмасферных франтоў. Яны прынясуць кароткачасовыя навальнічныя дажджы. У цэлым, будзе воблачна з праясненнямі, вецер паўночна-заходні парывісты, часам моцна парывісты. Ноччу і раніцай месцамі непрацяглы туман. Ноччу тэмпература паветра складзе ад 10 да 15 градусаў цяпла, днём — ад 13 градусаў па паўночным усходзе да 19 па паўднёвым захадзе.
У выхадныя надвор’ем прадоўжаць кіраваць вільготныя няўстойлівыя паветраныя масы. «А гэта значыць, што без ападкаў зноў не абыдзецца», — падкрэсліў Дзмітрый Рабаў.
У суботу, 11 ліпеня, чакаецца воблачна з праясненнямі. У большасці раёнаў прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. Захаваецца вялікая верагоднасць навальніц. Вецер заходняй чвэрці, умераны. Вільготнасць — да 70 працэнтаў. Тэмпература ноччу — ад 10 да 15 градусаў цяпла, днём — ад плюс 13 да плюс 17. У заходніх раёнах — ад 18 да 23 градусаў.
У нядзелю надвор’е істотна не зменіцца. Будзе воблачна з праясненнямі. І зноў дажджліва. Ноччу і раніцай месцамі туман, бачнасць складзе да паўкіламетра. Вецер паўночна-заходні, умераны. Ноччу каля 12 градусаў цяпла, днём ад плюс 17 на паўночным захадзе Беларусі, да 25 цяпла — у крайніх паўднёвых раёнах краіны.
Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор’і глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.


