ШАС ператварылася ў адзін з уплывовых цэнтраў шматпалярнага свету — Пуцін
Уладзімір Пуцін 1 верасня, Мінск . ШАС за 25 гадоў прайшла па-сапраўднаму вялікі шлях, ператварылася ў адзін з уплывовых цэнтраў шматпалярнага свету. Аб гэтым заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, інфармуе ТАСС.
«За чвэрць стагоддзя Шанхайская арганізацыя прайшла па-сапраўднаму вялікі шлях. Нагадаю, што заснаваная ў 2001 годзе па ініцыятыве шасці дзяржаў — Расіі, Кітая, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана і Узбекістана, яна памацнела і вырасла, ператварыўшыся ў адзін з самастойных і ўплывовых цэнтраў шматпалярнага свету, які фарміруецца», — сказаў Пуцін.
Прэзідэнт Расіі дадаў, што ШАС на сённяшні дзень фактычна з’яўляецца буйнейшым рэгіянальным аб’яднаннем не толькі на Еўразійскім кантыненце, але і ў свеце ў цэлым.
Ён таксама адзначыў актыўнае ўзаемадзеянне краін ШАС у розных сферах на карысць дзяржаў — удзельніц арганізацыі. «Удзельнікі Шанхайскай арганізацыі актыўна ўзаемадзейнічаюць у палітыцы, эканоміцы, гуманітарнай сферы. І такое ўзаемадзеянне дапамагае забяспечваць планамернае і ўстойлівае развіццё кожнай з нашых дзяржаў, садзейнічае фарміраванню на нашым агульным Еўразійскім кантыненце атмасферы міру і стабільнасці, даверу і супрацоўніцтва», — гаворыцца ў заяве прэзідэнта Расіі.





