Прэзідэнт

Сельская гаспадарка і «кандытарка». Лукашэнка прыехаў у Нараўлянскі раён

27 красавіка, Нараўлянскі раён . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зрабіў рабочую паездку ў Нараўлянскі раён,

Кіраўнік дзяржавы наведаў эксперыментальную базу «Крынічная». Гэта буйная сельскагаспадарчая арганізацыя, асноўнымі напрамкамі дзейнасці якой з’яўляюцца вытворчасць элітнага насення збожжавых культур, бульбы, вытворчасць, дапрацоўка і рэалізацыя насення кукурузы, развядзенне буйной рагатай жывёлы і інш.
На эксперыментальнай базе «Крынічная» размяшчаецца малочнатаварная ферма «Будкі», уведзеная ў эксплуатацыю ў 2024 годзе. На ферме 927 галоў жывёлы, 600 з іх — малочныя каровы.
Яшчэ адзін пункт прэзідэнцкага маршруту — саўгас-камбінат «Зара», які мае ўласныя ўчасткі па вырабе камбікармоў, вытворчасці і перапрацоўцы свіней, буйной рагатай жывёлы, птушкі. Прадукцыя прадпрыемства рэалізуецца праз 15 магазінаў і адзін павільён фірменнага гандлю, якія размешчаны па ўсёй Гомельскай вобласці. Акрамя таго, у саўгасе-камбінаце ёсць машынна-трактарны парк, які ўключае лінейку збожжаўборачных камбайнаў вытворчасці «Гомсельмаш», а таксама рознай трактарнай тэхнікі.

Прэзідэнт таксама наведаў кандытарскую фабрыку «Чырвоны мазыранін». Тут рэалізуюцца два інвестыцыйныя праекты ў рамках праграмы «Адзін раён — адзін праект»: рэканструкцыя ірыснага ўчастка з укараненнем новага абсталявання і рэканструкцыя цукерачна-мармеладнага цэха з устаноўкай аўтаматызаванай лініі па вытворчасці пасцілы.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»